Саракі

Дата: 20 марта в 10:55, Обновлено 1 апреля в 20:55
56 просмотров

Дзеці павінны добра ведаць гісторыю сваёй Радзімы і традыцыі, усведамляць і актыўна ўдзельнічаць у адраджэнні нацыянальнай культуры. Таму ў нашай установе дашкольнай адукацыі існуе вельмі добрая традыцыя святкаваць свята - Саракі. Гэта адно з вясновых свят, прысвечанае Дню веснавога сонцастаяння, якое было ледзь не галоўнай падзеяй у жыцці нашых продкаў -- славян.
20 сакавіка дзеці нашага дзіцячага садка разам з выхавацелямі і музычным кіраўніком таксама адзначылі гэту важную падзею і пагукалі вясну як трэба, каб яна хутчэй уступіла ў свае правы, каб прыляцелі птушкі і пабеглі ручайкі. Пад задорныя танцы, напеўныя беларускія песні, вясёлыя
гульні з галоўнай госцяй Вясной, у нацыянальных касцюмах хлопчыкі і дзяўчынкі зазывалі вясну, ігралі на народных музычных інструментах. А ў канцы свята дзеці традыцыйна развесілі на галінкі дрэў і кустоў птушак, зробленых сваімі рукамі, таму што прылёт птушак - галоўны сімвал надыходзячай вясны…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.