ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 4 января 2022 в 20:13
119 просмотров

4 студзеня, у рамках зімовых канікул у дзіцячым садку прайшоў "Дзень роднай мовы"
На працягу дня праводзіліся разнастайныя гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на роднай мове, малявалі адгадкі каляровымі алоўкамі, разгадвалі рэбусы Для дзяцей малодшага ўзросту ў групах дашкольнай установы былі арганізаваны выставы кніг “З любоўю да роднай мовы”, для зусім маленькіх выхаванцаў - літаратурная гасцёўня “Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх”. Для дзяцей старэйшага узросту быў падрыхтаваны квест "Беларускія казкі"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.