Фальклорная забава «Каляда-калядзіца» .

Дата: 8 января в 15:56
62 просмотра

Сёння, 8 студзеня 2026 года, у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла фальклорная забава «Каляда-калядзіца» з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры. Правядзенне такіх мерапрыемстваў мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне.
Каляды — даўняе народнае свята нашых дзядуль і бабуль. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату, адзначаліся яны цікава і разнастайна. Свята для дзяцей прайшло ў выглядзе тэатралізаванага прадстаўлення. Да іх у госці прыйшлі калядоўшчыкі і прывялі з сабой Казу. На свята таксама завіталі Павадыр з Мядзведзем. Яны парадавалі дзяцей гульнямі, танцамі і песнямі.
Фальклорнае свята праходзіла на беларускай мове, і было бачна, што для выхаванцаў моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.