Фальклорнае свята "Багач".

Дата: 29 октября 2025 в 17:55, Обновлено 30 октября 2025 в 11:19
40 просмотров

У дзіцячым садку для дзяцей старэйшых груп прайшло фальклорнае свята “Багач”. Багач - свята ўраджаю. Да гэтага часу ўсе работы на полі заканчваліся. Нашы продкі дзякавалі матухне-зямлі за ўрадлівасць, багаты ўраджай, прасілі дабрабыту родным і блізкім. "Багачом" называўся лубок с зернем новага ўраджаю, сабраным у кожнай хаце па жмені, - як сімвал адзінства. У лубок ставілася свечка, воск ад якой таксама збірала ўся вёска. Пасля заканчэння абрада ладзілася "агульная вячэра".
Так і нашы дзеці далучыліся да традыцый беларускага народа. Яны спявалі беларускія песні , ў беларускія народныя гульні, танцавалі, адгадвалі загадкі, дзякавалі восені за шчодры ўраджай. Таксама да дзяцей ў госці завітала Восень. Свята прынесла дзецям добры настрой і новыя ўражанні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.