Калядкі ў дзіцячым садзе

Дата: 10 января 2022 в 19:39, Обновлено 10 января 2022 в 19:44
175 просмотров

Асаблівае месца ў сістэме выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту займае знаёмства з народнымі святамі і абрадамі. Урачыстасць, атрыбутыка, святочнае нацыянальнае адзенне, фальклорныя песні – усё гэта садзейнічае выхаванню патрыятычных пачуццяў, у дзяцей узнікае жаданне разумець беларускую мову і размаўляць на ёй, вывучаць родную культуру, традыцыі.
Першае народнае свята ў новым годзе – Каляды. На Каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй. Адна з самых яркіх традыцый Каляд, што дайшла да сучаснасці – калядаванне. Лічылася, што толькі весялосць, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых у гэты дзень, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі татэмных жывёл (мядзведзя, казу, каня, бусла) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах.
Вось і ў нашым дзіцячым садку 10 студзеня прайшлі калядкі. Да дзяцей завіталі калядоўшчыкі, сярод якіх былі Звяздар, Механоша, Цыганка, Каза і Мядзведзь. Яны праслаўлялі Каляду, спявалі калядныя песні, вадзілі карагоды і гулялі разам з дзецьмі. Свята атрымалася вясёлым, шумным і незабываўным.Свята “Каляда” не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае магчымасць дакрануцца да культуры і традыцый беларускага народа, самім адчуць прыгажосць народных святаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.